Краязнаўчы праект
Атлас Ёскель (Йехезкель)
- 1942

    Яго імя - доктар Ёскель Атлас. Не шукайце яго ні ў якім даведніку, гістарычнай літаратуры па партызанскаму руху: гэтага імя там няма. Ёскель Атлас прыехаў з Варшавы пагасцяваць да родных у Казлоўшчыну напярэдадні вайны, летам 1941 года. Ён атрымаў доктарскую ступень у Францыі і Італіі, яму яшчэ не было і трыццаці. Але вось вайна... Яго бацькі і сястра загінулі ў Казлоўшчынскім гета 24 лістапада 1941 года. 3 паказанняў Баярчука Вацлава Юльянавіча:
- Заўсёды яму шанцавала, быццам бы ўсё жыццё ён вывучаў ваенную тактыку. Яўрэйскія партызаны загадзя размеркавалі, хто якую хату атакуе. Увесь нямецкі гарнізон практычна знішчылі. Партызаны не страцілі ніводнага чалавека. 5 снежня 1942 года, удзельнічаючы ў баі ў мястэчку Вялікая Воля, Ёскель Атлас быў смяротна паранены. Яго вынес з-пад куляў партызан Ілля Ліпшовіч, але выратаваць таленавітага доктара ўжо не мог ніхто. Ён памёр.
Літаратура:
    Бараноўскі,Е.І. Партызанскі доктар / Е.І.Бараноўскі // Перамога. - 1995. - 20 красавіка. - №30. - С.2.
    Нагавонская,Ж. Партызанскі доктар / Ж.Нагавонская // Перамога. - 2008. - №9. - 2 лютага. - С.3.   
    Нічыпар,А. Ці будзе перазахаваны Ёскель Атлас? / А.Нічыпар // Перамога. - 2008. - 28 мая. - №41. - С.3.
    Нічыпар,А. Перапахаванне доктара Ёскеля Атласа/ А.Нічыпар // Перамога. - 2008. - 19 ліпеня. - №55. - С.3.
На сайт бiблiятэкi
Галоўная
Iх імёны ў гісторыі краю
    Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.