Грышан Мікола
(Грышан Мікалай Паўлавіч)
(12.02.1933 - 2018)
Нарадзіўся 12 лютага 1933 года ў вёсцы Чэрніхава паблізу Баранавічаў. У Баранавічах скончыў сярэднюю школу і настаўніцкі інстытут, а затым у 1960 годзе - педінстытут імя Янкі Купалы ў Гродні. Першы друкаваны верш Міколы Грышана быў апублікаваны ў Баранавіцкай газеце" ў 1942 годзе. 3 1950 года ён супрацоўнічаў з многімі беларускімі выданнямі, публікаваў вершы і артыкулы на самыя розныя тэмы. Вершы актыўна друкаваў таксама ў дзятлаўскай раённай газеце "Перамога", "Настаўніцкай газеце", што тыднёвіку Ніва". 3 1952 года па 1993 год працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Дзятлаўшчыны. Жыў у Дзятлаве, а апошнія гады ў дачкі ў Мінску. Там яго і не стала на 85-ым годзе жыцця. Мікола Грышан выдаў толькі адзін зборнік вершаў.
Літаратура:
Грышан, М. Вернасць: верш / М.Грышан // Перамога. - 1994. - 19 студзеня. С.2
Грышан, М. За пяць мінут да ўрока: быль / М.Грышан // Перамога. - 1990. - 7 красавіка. - С.2.
Грышан, М. Мне свеціць дзень апошняй пазалотай ..: верш / Мікола Грышан // Перамога. - 2012. - № 14. - 18 лютага. - C. 3.
Каўкель, I. Імя ў літаратурным жыцці Дзятлаўшчыны: Мікола Грышан / І.Каўкель // Перамога. - 2013- № 15. - 23 лютага. - C.5.
Каўкель, I. Як слова наша адзавецца ..: пра Міколу Грышана / І.Каўкель // Перамога. - 2013. - № 17. - 2 сакавіка. - C.4.
Матвеев, Е. Миколу Грышану: стихи / Е.Матвеев // Перамога. - 1993. - 10 лютага. - С.2.
Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.