Лёс гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Дзятлаўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада. Дзятлаўская зямля багата на выдатных асоб. Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.
Кучэйка Іван Дзмітрыевіч
(1919-)
Кучэйка Іван Дзмітрыевіч, нарадзіўся ў 1919 года у вёсцы Канюшаны Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, у сям'і селяніна - бедняка. У 1926 годзе пайшоў у школу. У 1930 годзе скончыў 4 класы, далей вучыцца не было магчымасці, разам з бацькамі працаваў на гаспадарцы. У 1935 года сям'я пераехала ў вёску Апаліна - Басіна Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1939 года скончыў пяты клас мясцовай вячэрняй школы. У 1940 годзе за 8 месяцаў да пачатку вайны, быў прызваны ў армію.
Падчас вайны служыў у блакадным Ленінградзе камандзірам аддзялення зенітнай артылерыі. Удзельнічаў у баях за абарону Ленінграда, Масквы, ваяваў на фінскім фронце. У Савецкай арміі служыў да 1947 года за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне быў узнагароджаны медалямі: "За абарону Масквы", "За абарону Ленінграда", "За абарону Савецкага Запаляр'я", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гадоў. Пасля дэмабілізацыі з шэрагаў Савецкай Арміі ў 1947 года, вярнуўся ў бацькоўскі дом. Свайго ўласнага дома не меў, таму рашэннем мясцовага райвыканкама, франтавіку быў выдзелены дом у Дзятлаве.
19 лістапада 1951 годзе уладкоўваецца на працу байцом Дзятлаўскай гарадской пажарнай каманды, а 8 кастрычніка 1960 года быў пераведзены на пасаду начальніка варты часткі. У кастрычніку 1961 года прайшоў перападрыхтоўку ў навучальным атрадзе ваенізаванай пажарнай аховы БССР. У Дзятлаўскай пажарна - прафесійнай частцы № 11 служыў да 1 кастрычніка 1980 года. Падчас службы за прафесіяналізм у працы яго неаднаразова ўзнагароджвалі падзякамі і граматамі, у тым ліку ганаровымі.
Яшчэ адна ваенная ўзнагарода знайшла героя ў мірны час - 6 красавіка 1985 года, Кучэйка Іван Дзмітрыевіч быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Па матэрыялах Дзятлаўскага гісторыка - краязнаўчага музея // Перамога (Дзятлаўскі раён) - 2025 год - 2 красавiка - 5 старонка