29 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы праведзена гульнёвая праграма “А ў нас усё для вас!”. На мерапрыемства запрашаліся наведвальнікі школьнага лагера “Здаравячок” ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа”. Дзеці падзяліліся на дзве каманды “Оба-на” і “Рваный кед”, павіталі адна другую і пачаліся спаборніцтвы. Ладзіліся конкурсы “Казачныя героі”, “Знайдзі знаёмыя імёны”, “Дапоўні імя казачнага героя”, “Казачны перапалох” і інш. Каманда “Рваный кед” перамагла. Яны атрымалі салодкі пачастунак і невялікія падарункі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.