Дзятлаўская раённая бібліятэка атрымала ў дар ад мясцовай пісьменніцы Алены Абрамчык кнігу гісторыка-краязнаўчых артыкулаў “Дзятлаўскі край: вядомыя і невядомыя старонкі”. У кнізе сабраны артыкулы, напісаныя за перыяд з 2010 года, прысвечаныя Дзятлаўшчыне, яе людзям, гісторыі, падзеям. Выкарыстаны фотаздымкі з асабістага архіва аўтара.Кніга змяшчае ў сабе чатыры раздзелы: “Асобы”; “Дзятлаўшчына: гісторыя і факты”; “З гісторыі Дзятлаўскага яўрэйства” і “Мае падарожжы”. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Ад аўтара: “Жыву на Дзятлаўшчыне каля трыццаці гадоў. Тут адбылася як жанчына, маці, настаўніца. Палюбіла гэту мілую старажытную зямлю, яе людзей. І яны заўсёды з павагай ставіліся да мяне і падтрымлівалі. Буду рада пакінуць для іх тое, што напрацавана за гэтыя гады. Не рабіла таго спецыяльна, але заўсёды супрацоўнічала з раённай газетай “Перамога”, з іншымі выданнямі Беларусі. Усё, што захавалася ў электронным варыянце, вырашыла сабраць у адно і прысвяціць сваёй другой радзіме.