Штогод 30 лістапада ў многіх краінах адзначаецца Сусветны дзень хатніх жывёл (World Day Pets). Ідэя аб заснаванні гэтага свята была агучана на Міжнародным кангрэсе прыхільнікаў руху ў абарону прыроды, які праходзіў у Фларэнцыі ў 1931 годзе. Тады розныя экалагічныя арганізацыі і прыродаахоўныя грамадства заявілі пра гатоўнасць арганізоўваць разнастайныя масавыя мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне ў людзях пачуцці адказнасці за ўсё жывое на планеце, у тым ліку і за хатніх жывёл. Якіх свойскіх жывёл вы ведаеце? Коні, каровы, авечкі, кошкі, сабакі, птушачкі, рыбкі і іншыя жывёлы, якія жывуць побач з намі – гэта нашы ўлюбёнцы. Любоў да жывёл – гэта любоў зусім асаблівая, у яе ёсць свае нягоды, радасці, свае патрэбы, і яна патрабуе сваіх асаблівых умоў. А галоўная ўмова — дабрыня.

4 лістапада аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі падрыхтаваў для карыстальнікаў выставу-агляд “Нашы мілыя гадаванцы”. Дзеці з задавальненнем цікавіліся падборкай кніг, прысвечаных хатнім сябрам-гадаванцам.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.