Гэты таленавіты чалавек адкрыў для нас свет сапраўдных перажыванняў і пачуццяў, застаўляючы ўспрымаць узрушэнні сваёй душы, яе адчуванняў, як свае асабістыя, пры гэтым даючы нам магчымасць самім прыйсці да існасці. Любоў да людзей, да роднага краю, да прыроды стала для Івана Мележа вечным агнём, з якога нараджалася яго творчасць. Нібы вугалёк, перакідваючы з рукі на руку, каб не згас, беражліва нёс Іван Паўлавіч сваё слова і любоў да Бацькаўшчыны чытачу.
З нагоды 100-гадовага юбілею Івана Мележа 7 лютага для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы- цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшоў літаратурны партрэт “А на зямлі яго не гасне свет”.