Іван Мележ …
Ён быццам пасланы быў у жыццё, у свет
той зямлёй, дзе нарадзіўся, каб расказаць
людзям, што гэта за край такі паляшуцкі
(а шырэй – беларускі) і што за людзі яны,
тыя палешукі, тыя беларусы.
А.М.Адамовіч
У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы –цэнтры духоўна- мастацкай спадчыны ў рамках літаратурнага праекта ”Пісьменнік. Біліятэка. Чытач” прайшло падарожжа па кнігах “А на зямлі яго не згасне свет”, да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа.Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў з творамі народнага пісьменніка Беларусі. Увазе чытачоў была прапанавана выстава – прысвячэнне”Палескай зямлі волат”. На выставе, прымеркаванай да юбілейнай даты, прадстаўлены зборы твораў пісьменніка, яго асобна выдадзеныя творы, літаратуразнаўчыя і біяграфічныя выданні, якія прадстаўляюць сабой летапіс жыццёвага шляху і творчай дзейнасці. Выставу дапаўнялі фотаздымкі і выказванні вядомага беларускага пісьменніка. Прагучалі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя І.Мележу і выказванні аб ім.