Незвычайны ўрок літаратуры прайшоў для вучняў 6 ”А” класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” . У рамках школьнай праграмы яны вывучаюць творчасць беларускага пісьменніка Янкі Маўра, якому ў маі спаўняецца 140 год з дня нараджэння. Вучні наведалі філіял “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі”, дзе ў рамках абласнога агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаў падручнік”, Антончык Людміла Міхайлаўна здзейсніла літаратурнае падарожжа “Чараўнік з краіны маленства”. Бібліятэкар вельмі цікава расказала пра творчасць пісьменніка, зрабіла агляд літаратуры з выставы. Многа цікавых фактаў рабяты даведаліся аб аўтары “Палескіх рабінзонаў” з фільма “Янка Маўр”. Рассказ “Багіра” прачыталі з вялікай цікавасцю.