Гістарычная даведка: 1 жніўня 1949 года сяляне вёскі Пецюкі Стрэльскага сельскага Савета на сваім першым сходзе вырашылі арганізаваць у вёсцы сельскагаспадарчую арцель — калгас “1Мая”… Сёлета КСУП “Жукоўшчына” будзе адзначаць 70 год утварэння гаспадаркі.
У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна – мастацкай спадчыны аформлена выстава — знаёмства “КСУП “Жукоўшчына” – учора, сёння, заўтра”. На паліцах архіўныя даведкі, папкі “Гісторыя гаспадаркі ў фотаздымках”, “Гісторыя гаспадаркі ў друку”, дзе сабраны багаты матэрыял аб людзях і справах гаспадаркі. За 70 гадоў шмат працаўнікоў змянілася на палях і фермах. Шэраг з іх вызначыліся вялікім стараннем і ўменнем, былі ўзнагароджаны дзяржаўнымі ордэнамі. Нажаль яны ўжо непрацуюць, але засталася памяць пра іх добрасумленную працу. На выставе альбом “Былыя працаўнікі калгаса “1 Мая”, дзе змешчаны фотаздымкі ардэнаносцаў і лепшых працаўнікоў тагачаснага калгаса.