Што такое Праваслаўная кніга ў наш час? Мітрапаліт Клімент растлумачыў: «Праваслаўная кніга-гэта выданні, якія распавядаюць аб праваслаўнай веры, якія дапамагаюць зразумець Святое Пісанне, набажэнства, далучыцца да праваслаўнай традыцыі». Менавіта яна – галоўная крыніца культуры, мудры настаўнік жыцця. Яна дае магчымасць пераасэнсаваць ідэалы, да якіх мы імкнемся, і знайсці адказы на многія надзённыя пытанні. Кніга, напоўненая разумнай сур’ёзнай думкай і сапраўдным хрысціянскім пачуццём, прыцягвае да сябе ўвагу  і на заўсёды пакіне глыбокі след у душы чалавека.

25 лістапада ў Казлоўшчынскай ГПБЦ арганізавана кніжная выстава-прагляд “Аб святым і вечным”. На ёй прадастаўлены кнігі абрускіх праваслаўных святых і  іх жыцці, аб гісторыі праваслаўных храмаў і манастыроў, іх святынях, абліччы і ўнутраным строі. Дзеці знаёмяцца з кнігамі, якія распавядаюць аб першых кроках у праваслаўным храме, праваслаўных святах. Падабрана і мастацкая літаратура па гэтай тэме.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.