Да Дня Перамогі і ў рамках абласнога бібліямарафона “77 хвілін для чытання” у філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка — цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” прайшоў дзень інфармацыі “Война и судьба”. У праграме: выстава-напамін “Ад пачатку вайны –  да парада Перамогі” , віртульная вандроўка “Прыйсці да Вечнага агню”, гадзіна памяці “Сёстры Хатыні”.
На віртуальнай вандроўцы “Прыйсці да Вечнага агню” вучні школы разам з вядучымі прайшліся па гераічных сцежках, дзе пакінула свае суровыя сляды Вялікая Айчынная вайна. Гэта брацкія магілы ў Дзятлаве, Наваельні, Казлоўшчыне, помнікі землякам ў вёсках Горка, Трахімавічы, Вялікая Воля і інш. Была паказана прэзентацыя, зачытаны вершы П.Броўкі, Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, З.Астапенка, В.Шымука.
У гісторыі ёсць старонкі, якія нельга забыць. Тысячамі вылічваецца колькасць населеных пунктаў, спаленых фашыстамі ў гадыВялікай Айчыннай вайны да шчэнту. Вёскі палыхалі ў агні разам з мірнымі жыхарамі – старымі, жанчынамі, дзецьмі… На гадзіне памяці “Сёстры Хатыні” гутарка вялася пра спаленыя вёскі Дзятлаўскага раёна. Паводле кнігі “Памяць” на тэрыторыі раёна знішчана 23 населеныя пункты, з якіх 7 поўнасцю (Ліпічанская Пушча, Дубраўка, Гарадкі, Трахімавічы, Вялікая Воля, Малая Воля, Дубароўшчына) і 16 часткова.Фашысцкія Каты расправіліся з мірным насельніцтвам за ўдзел у партызанскім руху, падтрымку народных мсціўцаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.