26 лістапада у рамках бібліятэчнага праекта перасоўнай бібліятэкі — бібліобуса “Старшее поколение выбирает чтение” для жыхароў вёсак Міроўшчына, Труханавічы, Вянскі, Пацаўшчына, Хадзяўляны, Засецце адбыўся дзень чытацкіх задавальненняў “Ад літаратурных радкоў — да сэрцаў чытачоў”. На кожным прыпынку бібіобуса наведвальнікаў сустракала Беларусачка і прапаноўвала для чытання вершы, раманы і апавяданні сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.У гэты дзень асаблівая ўвага надавалася творам нашай зямлячкі — празаіка, паэтэсы, старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Людмілы Антонаўны Кебіч. У кнігах паэзіі і прозы Людмілы Кебіч паказана духоўнае жыццё,свет пачуццяў,усё,што хвалюе,радуе, дае асалоду,выклікае смутак, — адным словам, усё, што з’яўляецца зместам жыцця.