5 верасня да Дня беларускага пісьменства ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшло гістарычнае падарожжа “Ад літары да кнігі”, для навучэнцаў 7 класса ДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава”. Удзельнікі даведаліся, як у старажытныя часы друкаваліся першыя кнігі, пра гісторыю беларускага пісьменства, пра знакамітых прадстаўнікоў кніжнай асветы. Іх увазе былі прадстаўлены відэафільмы “Францыск Скарына”, “Першая друкаванная кніга”. Напрыканцы мерапрыемства замацавалі веды гістарычнай віктарынай “Славянскае пісьменства”, паўдзельнічалі ў конкурсах “Збяры слова”, “Моўная скарбонка”.Таксама была экспанавана выстава “Дзень беларускага пісьменства”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.