Да 75 — годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы –цэнтры развіцця і падтрымкі чытання дзейнічае кніжная выстава “На зямлі Гарадзенскай”. А 17 верасня бібліятэкар наведала Круцілавіцкую сярэднюю школу і правяла з дзецьмі краязнаўчую вандроўку “Адчыні таямніцу роднага краю”. Паведала аб гісторыі ўтварэння Гродзенскай вобласці, пазнаёміла дзяцей з кнігамі пра Гродзеншчыну — “Гродзенская зямля з вышыні птушынага палёту”, “Падарожжа па Панямонні”, таксама дзеці пазнаёміліся з альбомамі пра родны край, сваю мясцовасць. Напрыканцы мерапрыемства была прапанавана віктарына “Ці ведаеш ты свой край?”.