22 ліпеня філіял “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны” у парку насупраць бібліятэкі ладзілі літаратурнае падарожжа “Адкрываеш кнігу- адкрываеш свет”.Наведвальнікі адпраўляліся ў займальныя падарожжы з кнігай, дзе іх чакала шмат цікавых сустрэч і невераятных прыгод у вандроўках па Беларусі і іншых краінах свету. Асабліва спадабалася дзецям казачная вандроўка па кнізе Лігун Ю. “Боцман, бурундук, кот і крыса” і Карлюкевіч А. “Прыгоды Максімкі на Бацькаўшчыне і ў розных краінах свету”. Які прыемны занятак- падарожнічаць, адкрываць іншы, дагэтуль невядомы нам свет… А дапамагаюць у гэтым кнігі- караблі чалавечай мудрасці.