У красавіку 2021 года ў ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» стартаваў новы бібліятэчны творчы фота-праект перасоўнай бібліятэкі-бібліобуса «Адзін дзень з бібліятэкай-бібліобусам. Выпадковыя фота». Ён будзе працаваць на працягу 2021 года. Кожны выезд перасоўнай бібліятэкі багаты на незабыўныя сустрэчы з мясцовымі людзьмі аддаленых вёсак. У асноўным паслугамі такой бібліятэкі карыстаюцца пажылыя людзі. У кожнага з іх свой лёс і цесная сувязь з месцам, дзе яны радзіліся і пражылі амаль усё сваё жыццё. Па гісторыі гэтых простых людзей можна вывучаць гісторыю вёсак.
1 чэрвеня бібліятэкар бібліобуса аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК«Дзятлаўская раённая бібліятэка» Марына Лапушка сумесна з супрацоўнікамі ДУК «Сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва» здзейснілі сумесны выязд. Яны завіталі да жыхароў вёсак Сачыўляны, Явар, Белякі. Свабодная вулічная абстаноўка, жывыя зносіны — усё гэта адыгрывае станоўчую ролю і патрэбу ў штодзённым жыцці вяскоўцаў. Такія сустрэчы з кнігай і з песняй ўпрыгожваюць будні, робячы іх ярчэй і разнастайней. Сумесныя мерапрыемствы будуць працягвацца, і ў наступны раз яны завітаюць да жыхароў іншых вёсак раёна.