20 лютага стартавала рэспубліканская акцыя “Адзіны дзень бяспекі”. Яе мэта — фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыцця дзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі далучыўся да акцыі “Адзіны дзень бяспекі”. З пачатку акцыі ў бібліятэцы працуе выстава “Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі”, на якой прадстаўлена інфармацыя па прафілактыцы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, а таксама паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі, бяспекі жыцця дзейнасці.