14 лютага да Дня памяці воінаў — інтэрнацыяналістаў філіял “Жукоўшчынская сельская бібліятэка — клуб” запрасіла сваіх чытачоў на патрыятычную гадзіну “Афганистан: есть имена и такие даты”. Мерапрыемства наведалі вучні ДУА “Вучэбна — педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа” разам з настаўнікамі Шаркут Людмілай Іосіфаўнай, Уласевіч Ірынай Георгіяўнай. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй і этапамі афганскай вайны, зачыталі патрыятычныя вершы з кнігі “Афган. Пламя войны”, “За рэчкаю”. З болем у сэрцы ўспомнілі, нашых землякоў, якія загінулі на гэтай вайне. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў, якія не вярнуліся дамоў. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выставай — рэквіем “Памяць вяртае нас у Афганістан” і прапанавала кнігі для чытання.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.