У Раготнаўскай сельскай бібліятэцы – клубе 15 лютага прайшла гадзіна памяці «Афганистан: и боль, и память, и урок…», прысвечаная 30-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана. У мерапрыемстве прынялі удзел настаўнікі і вучні ДУА «Раготнаўскі дзіцячы сад – базавая школа». Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй вайны у Аўганістане, чыталі вершы і паштоўкі салдат дамоў, успомнілі пра свайго земляка воіна – інтэрнацыяналіста Буткевіча Віктара Іванавіча, які пражывае ў аг.Раготна.