У Наваельнянскай гарпасялковай  бібліятэцы арганізавана выстава-успамін «Афганистан -прерванный полёт». На выставе прадстаўлены матэрыялы аб земляках-афганцах  Аляксандру Шылаву і Дзмітрыю Лазовіку. Выстава прымеркавана да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – гэта дзень памяці для нас усіх, даніна павагі ўсім, хто ваяваў і не вярнуўся з Афганістана, і ўсім, хто ваяваў і вярнуўся адтуль, хто з гонарам нёс і працягвае несці агульнае для ўсіх званне “воін-інтэрнацыяналіст”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.