Да дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у філіяле “Наваельнянская ГПБц” прайшоў урок мужнасці і славы “Афганская вайна ў лёсе нашага земляка”. Бібліятэкар яшчэ раз напомніла ўдзельнікам пра падзеі вайны ў Афганістане. Асаблівая ўвага была звернута на лёс нашага земляка, воіна-афганца Лазовіка Дзмітрыя. На працягу мерапрыемства гучалі афганскія песні, дэманстраваліся відэафільмы пра гэту жудасную вайну, якія нікога не пакінулі абыякавымі. Да мерапрыемства была раскрыта выстава-успамін “Дарогами Афганистана”.