27 жніўня бібліятэкарам бібліобуса была арганізавана выстава пад назвай “Акадэмія агародніка”, якая была прадстаўлена жыхарам весак Ахонава, Марозавічы, Боцкавічы. Увазе чытачоў прадстаўлены перыядычныя выданні “Огородыч”, “Цветок”, дэманстраваліся кнігі, якія тычацца садаводства і раслінаводства. З карыстальнікамі вялася гутарка аб садаводстве, агародніцтве, кветкаводстве, абменьваліся вопытам эксперыментаў ў гэтай галіне, а таксама абмяркоўвалі ураджай 2019 года.