Чытанне бывае займальным, карысным, захапляльным, а яшчэ … смачным. 5 ліпеня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” праведзена акцыя-чэлендж “Смачнае чытанне”. На працягу месяца карыстальнікі бібліятэк ічыталі кнігі і шукалі ўрыўкі, у якіх згадваецца смачная ежа: закускі, першыя стравы, гарачыя стравы, выпечка і дэсерты. Многія вядомыя пісьменнікі ведалі толк у добрай ежы і не хавалі свой інтарэс. Тут і варэнікі са смятанай, якія еў Пацюк у М. Гогаля «Ночь  перед Рождеством», і цудоўныя тэфтэлькі, якія любіў Карлсан у А. Ліндгрэн, і ператварэнні густу страў здапамогай звычайнай сталовай солі ў аповесці М. Носава «Незнайка на Луне», і іншыя. Многія чытачы змаглі знайсці “смачную” цытату ў мастацкай літаратуры і падзяліцца ёю з іншымі чытачамі. Затым дзеці гулялі ў настольныя гульні на пляцоўцы “Улётныя канікулы з кнігай”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.