5 мая ў рамках цыкла «Памяць сэрца» і ў рамках абласной бібліятэчнай акцыі «Мы — это память» з мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва напярэдадні свята Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» ладзіў ваенны кніжны эшалон  «И книги тоже воевали…».  У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 9в класа ДУА «Сярэдняй школы №3 г. Дзятлава» з класным кіраўніком Шумскай Марынай Мікалаеўнай. У памяць усіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і тых, хто прынёс нам сённяшняе мірнае жыццё на мерапрыемстве гучалі вершы і песні ў іх гонар. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з экспанаванай літаратурай. Прайшла хвіліна маўчання. Скончылася мерапрыемства ў бібліятэчным двары. Пад урачыстую мелодыю «Марш славянкі» у неба былі выпушчаны паветраныя шары, як сімвал памяці.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.