Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка — цэнтр агульнадаступнай інфармацыі прыняла ўдзел у акцыі “Мы – гэта памяць”. У рамках акцыі прайшоў час гісторыі “Дзеці – героі і сведкі вайны”, была аформлена кніжная выстава “Дзяцінства, апаленае вайною”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 8 “Б” класа і вязень канцлагера “Азарычы” Вільчанка Ганна Рыгораўна, якая расказала вучням пра сваё ваеннае дзяцінства.