Дзень Перамогі — асаблівы дзень у гісторыі Беларусі, ён аб’ядноўвае ўсіх пачуццём гонару за Перамогу ў самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва. 5 мая Хвінявіцкая сельская бібліятэка далучылася да бібліятэчнага дня, які праходзіць па ўсёй Гродзенскай вобласці «Мы — гэта памяць». Удзельнікі акцыі ўспомнілі сваіх родных і блізкіх, якія ваявалі за нашу светлую будучыню.