7 ліпеня — Дзень прафілактыкі алкагалізму. З гэтай нагоды 8 ліпеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў бібліятэчны квілт «Алкоголизм: иллюзия свободы» з падлеткамі з працоўнага лагера «Расток», што дзейнічае пры ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава». Да мерапрыемства была падрыхтавана нфармацыйная прафілактычная выстава. Падчас мерапрыемства пазнаёміліся аб наступствах уздзеяння алкаголю на арганізм чалавека. Бібліятэкар запрасіла падлеткаў на стыкерах напісаць свае думкі аб выкарыстанні алкаголю. Адказ кожны сфармуліраваў па-своему, але думка адна і тая, што алкаголь — гэта зло.