22 снежня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” адбылося завочнае падарожжа “Сонечныя пялёсткі” па кнігах-юбілярах Уладзіміра Ягоўдзіка. Дзеці чыталі народныя легенды, паданні, загадкі, лічылкі, забаўлянкі з кніг,  якія  ўдала ўключаны ў яго творы, прысвечаныя роднай прыродзе – “Ці вернецца князь Кук?”, “Цікаўныя выдраняты”, “Сонечныя пялёсткі” і іншыя.
Аўтар  клапаціўся не толькі аб тэксце, але і афармленні. Творы ўпрыгожаны дзівоснымі фотаздымкамі. Аб гэтым ішла гаворка ў час падарожжа. Спадзяёмся, што ўсё напісанае Уладзімірам Ягоўдзікам застанецца, успрымецца і будзе захоўвацца.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.