3 лістапада спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа. Да гэтай даты ў бібліятэцы прайшлі анлайн-чытанні “Як многа сілы ў кожным слове!”. Было падрыхтавана два відэароліка. Верш са зборніка “Песні жальбы” “Не пытайце, не прасеце…” прачытаў вучань 6 класа ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа” Саўко Іван і ўрывак з паэмы “Новая зямля” прачытала загадчык філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” Хілімончык Людміла Іванаўна.
