1 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў Дзень інфармацыі “Арыенцір – здаровы лад жыцця!”, наведвальнікамі якога сталі вучні 9 “Б” класа. У межах дня адбылася прафілактычная гутарка “СТОП — спайс”, да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі, ладзілася выстава- прызыў “Нарко-НЕТ!” і спартыўная гульня “Смешная эстафета”. У час гутаркі бібліятэкар расказала, што такое спайс, з чаго ён складаецца, і якую шкоду ён прыносіць маладому арганізму ў стадыі развіцця. Напрыканцы адказалі на пытанні віктарыны.
Вынік мерапрыемства – у здаровым свеце — здаровая нацыя.
