Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў выставу-прызыў “Асцярожна: СНІД !”. Сёння гэта захворванне працягвае заставацца самым небяспечным для чалавецтва. Яго называлі «чумой» мінулага стагоддзя. Для таго, каб выжыць, паменшыць рызыку заражэння і распаўсюджвання захворвання, як мага больш людзей павінны ведаць аб развіцці і клінічных праявах СНІДу, яго прафілактыцы і лячэнні. Карыстальнікам бібліятэкі было прапанована шмат карыснай і змястоўнай інфармацыі, якая размешчана на выставе. Супрацоўнікамі аддзела распрацована памятка “Хай заўсёды будзе заўтра”, прысвечаная гэтай даце.