Бібліятэкар бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам ладзіла для карыстальнікаў аддаленых вёсак тэматычную выставу “Асцярожна: СНІД !”. Да ўвагі карыстальнікаў бібліобуса была прапанована літаратура аб развіцці і клінічных праявах СНІДу, яго прафілактыцы і лячэнні, памятка “Хай заўсёды будзе заўтра”, распрацаваная аддзелам аслугоўвання і інфармацыі, прымеркаваная да гэтай даты.