19 лютага ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы аформлена кніжная выстава-прапанова «Аты-баты, шлі салдаты» да Дня абаронцаў Айчыны. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, дапамогуць здзейсніць гістарычны экскурс у гераічнае мінулае, даведацца пра перамогі войскаў, якія адыграл і вырашальную ролю ў гісторы і Айчыны. Для выставы падабрана літаратура, якая адлюстроўвае мужнасць, высака роднасць, гонар, адвагу моцнай паловы чалавецтва. Запрашаем чытачоў бібліятэкі і ўсіх, хто цікавіцца гераічным мінулым нашай краіны пазнаёміцца з гэтай выставай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.