У сэрцы кожны берагу куток:
І возера, і лес, і ў лузе зёлкі.
Жукоўшчына – душы маёй выток
Пад чыстым небам з фарбамі вясёлкі!
Адзін дзень у рамках Тыдня дзіцячай кнігі Жукоўшчынская сельская бібліятэка — цэнтр духоўна — мастацкай спадчыны прысвяціла краязнаўству. Быў аб’яўлены фотаконкурс “Бачу радзіму такой”. Дзеці прадаставілі шмат здымкаў цудоўнай прыроды нашай зямлі: знакамітыя жукоўшчынскія азёры, прыгожыя і непаўторныя куточкі старога парку, некалькі здымкаў зроблены на беразе ракі ”Нёман”.