21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды гэтай даты з 18 лютага аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для карыстальнікаў і наведвальнікаў бібліятэкі кніжную навігацыю беларускай кнігі «Багата, родная ты мова!». Да ўвагі была прапанавана кніжная выстава, на якой знайшлі сваё ганаровае месца кнігі Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Францыска Скарыны і іншых творцаў беларускай мовы. Чытайце на роднай мове разам з Дзятлаўскай раённай бібліятэкай!