29 сакавіка ў дзень закрыцця Тыдня дзіцячай кнігі да Года якасці бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі правялі падарожжа па Беларусі “Беларусь — сінявокая”. Беларусь — адно з самых прыгожых месцаў на зямлі са слаўнай гісторыяй, якой мы можам па праве ганарыцца. Удзельнікі здзейснілі падарожжа па сваёй краіне і выдатна паказалі свае веды і ўяўленні аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі. Шмат даведаліся аб старадаўніх гарадах, прыгожых і незвычайных месцах, помніках гісторыі і культуры, аб знакамітых людзях Беларусі. Падчас мерапрыемства дзеці сабіралі пазлы “Собери символы Беларуси”, адказвалі на пытанні віктарыны “Моя Родина Беларусь”. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі выснову, што трэба беражліва ставіцца да Радзімы, да роднага горада, каб будучыя пакаленні маглі з гонарам сказаць: “Гэта мая Радзіма!”, “Гэта мой горад!”