У жыцці кожнага народа есць лёсавызначальныя даты, якія становяцца кропкай апоры новага этапу гісторыі. Яны выклікаюць вышэйшы духоўны ўздым і яднанне грамадзян краіны. Для Беларусі такім днём стаў дзень вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэта гістарычная падзея па волі беларускага народа стала Днём Незалежнасці, звязаўшы для ўсіх нас святыя словы – Свабода і Незалежнасць.Таму 28 чэрвеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у рамках бібліятэчнага творчага фота-праекта перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса “Мы этой земли продолжение” для жыхароў вёсак Клішавічы,Ахонава,Боцкавічы,Таркачы і Навасёлкі ладзілася выстава “Беларусь –ад вызвалення да незалежнасці”. Наведвальнікі бібліятэкі – бібліобуса змаглі пазнаёміцца з прапанаванай літаратурай і ў час размовы выказаць свае думкі і свае адносіны да каштоўнасцей і традыцый беларускага народа.