8 лістапада 2023 года стартавала рэспубліканская інфармацыйна — адукацыйная акцыя “Беларусь — энергаэфектыўная краіна пад дэвізам “Уключай энергаэфектыўнасць!”, прымеркаваная да міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод праводзіцца 11 лістапада. Інфармаванне насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці ў побыце, з’яўляецца адной з важных мер па паляпшэнню дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым. У рамках акцыі ў бібліятэках ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” арганізаваны тэматычныя выставы і паліцы. Чытачам і наведвальнікам бібліятэкі бібліятэкары раздалі памяткі, якія нагадваюць пра беражлівыя адносіны да энергетычных рэсурсаў, якія выкарыстоўвае чалавек для забеспячэння сваёй жыццядзейнасці.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.