13 верасня да Году гістарычнай памяці і Дня народнага адзінства з мэтай патрыятычнага  выхавання насельніцтва і для таго, каб прывіваць любоў да Радзімы аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў літаратурна-музычную кампазіцыю “Беларусь  мая Айчына” з членамі аматарскага абʼяднання “Праменьчык”, — што створана для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гістарычная памяць не мае тэрміну даўнасці і часовых рамак, гэта тая жыццёвая аснова, на якой трымаецца кожны з нас. Падчас мерапрыемства гучалі песні і вершы, якія ўслаўляюць нашу Беларусь, вялася гутарка якой цаной была заваёвана Перамога і аб генацыдзе беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ладзілася выстава “Беларусь — мая Айчына”, з якой пазнаёміліся ўдзельнікі мерапрыемства.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.