16 верасня да Году гістарычнай памяці і Дня народнага адзінства з мэтай патрыятычнага выхавання насельніцтва аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў літаратурна-музычную кампазіцыю “Беларусь — мая Айчына” з удзельнікамі клуба “Нам гады — не бяда”, які дзейнічае пры аддзяленні дзённага прабывання грамадзян сталага ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” і супрацоўнікамі бібліятэкі. Падчас мерапрыемства гучалі песні і вершы, якія ўслаўляюць нашу Беларусь, вялася гутарка якой цаной была заваёвана Перамога і аб генацыдзе беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ладзілася выстава “Беларусь — мая Айчына”, з якой пазнаёміліся ўдзельнікі мерапрыемства.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.