Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята нашай краіны, якое сёлета адзначаецца асабліва ўрачыста, бо яно юбілейнае. 3 ліпеня на плошчы 17 верасня ў Дзятлаве ладзілася ўрачыстасць “Беларусь – мая слава, надзея і гонар”, прымеркаваная да юбілейнага Дня Незалежнасці нашай краіны. Удзел у святочным мерапрыемстве прынялі работнікі дзяржаўнай установы «Дзятлаўская раённая бібліятэка». Разам з Дзятлаўскім раённым цэнтрам культуры і гісторыка-краязнаўчым музеям сумесна ладзілі выставу-прэзентацыю «Культурнае жыццё ў кадры». Бібліятэка арганізавала выставу-хроніку «Победа на страницах периодической печати» з раённай газеты «Перамога» з 1963 года. Таксама бібліятэкары запрашалі на дзіцячую гульнёвую пляцоўку «Кошык весялосці» і фотазону прысвечаную 75-годдзю Гродзенскай вобласці.