30 чэрвеня напярэдадні свята Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  ладзіў інтэрактыўную гульню-віктарыну “Беларусь — мой заранкавы крайˮ з наведвальнікамі кругласутачнага спартыўна-аздараўленчага лагера “Алімпіёнікˮ ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлаваˮ з мэтай стварэння ўмоў для ўглублення ведаў падлеткаў аб Беларусі, яе гісторыі, паказаць, што Дзяржаўная сімволіка — гэта дзяржаўная каштоўнасць, фарміравання павагі і гонару за сваю краіну. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся на тры камандыі, спаборнічалі ў ведах аб цікавых фактах нашай любай Беларусі. Напрыканцы мерапрыемства прайшла экскурсія па бібліятэцы “Аб чым раскажуць кніжныя полкіˮ.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.