10 ліпеня для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Праменчык» бібліятэкары Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзілі гістарычны экскурс па месцах баявой славы нашай радзімы. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб тым, як змагаліся нашы суайчыннікі , як вызвалялі Беларусь. Яны завочна зрабілі экскурс па месцах легендарных бітваў, на зямлю абаронцаў Брэсцкай крэпасці, у горад-герой Мінск, на Курган Славы. Размову дапоўніў прагляд разгорнутай кніжнай выставы- інсталяцыі «Беларусь. Незабыўный дні вызвалення». Увазе чытачоў была прадстаўлена не толькі дакументальная і мастацкая літаратура, але і перыядычныя выданні мінулых гадоў, у якіх асвячалася гісторыя барацьбы беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.