3 сакавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла хвілінка гісторыі рэлігіі “Беларусь праваслаўная”, прымеркаваная да 1030-годдзя з часу заснавання Беларускай Праваслаўнай Царквы і да 705-годдзя Навагрудскай епархіі.
На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі аб’яднання «Мудрасць+». Пратаіерэй Валерый Мануйла расказаў пра тэрыторыю сучаснай Навагрудскай епархіі, калі яна ўвайшла ў склад Мінскай епархіі, пра Святых, якія шануюцца ў Навагрудскай епархіі, пра мясцовашаноўныя іконы Божай Маці. Пра гістарычны шлях праваслаўя на беларускіх землях і асабліва паразважалі аб працэсах, якія адбываліся на працягу апошніх дзесяцігоддзяў.
Удзельнікі даведаліся шмат новага і цікавага.