1 чэрвеня ў межах рэспубліканскай акцыі “Беларусь супраць тытуню- 2022” і ў рамках бібліятэчнага творчага фота–праекта ”Мы этой земли продолжение” бібліятэкар пазастацыянарнага абслугоўвання Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Марына Лапушка разам з супрацоўнікам сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ірынай Бакшук на маршруце №1 бібліятэкі – бібліобуса правялі акцыю-размову ”Беларусь супраць тытуню: задумайцеся пра шкодную звычку!”. З жыхарамі вёсак Белякі, Сачыўляны, Явар, Буйкі вялася гаворка аб дасведчанасці насельніцтва пра ўздзеянне тытуню на арганізм чалавека і на навакольнае асяроддзе. У час размовы наведвальнікам бібліятэкі-бібліобуса былі прапанаваны памяткі “Как быть здоровым в пожилом возрасте — 8 советов”, ”Беларусь против табака — 2022”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.