2 ліпеня Жукоўшчынская сельская бібліятэка — цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны  да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ладзіла  ў парку насупраць бібліятэкі панарамную кніжную выставу “Беларусь – ты ў сэрцы маім назаўжды”. Наведвальнікі маглі пазнаёміцца з кнігамі пра Беларусь, цікавыя пазнавальныя старонкі пра далёкае мінулае нашай Радзімы і нашага народа. У кожным выданні выказваецца любоў да Айчыны, гордасць за свой старажытны род і тыя здзяйсненні, якімі ўслаўлялі беларусы зямлю сваю на працягу ўсяе гісторыі. Таксама на пляцоўцы была аформлена выстава да 80-годдзя з дня ўтварэння Дзятлаўскага раёна “Славіцца мінулым, квітнее сёння Дзятлаўскі край”. Наведвальнікі маглі пазнаёміцца з кнігамі па гісторыі раёна, даведацца пра вытворча — тэхнічны патэнцыял, знайсці інфармацыю аб сацыяльна – эканамічным развіцці раёна. Раён вядомы не толькі цудоўнымі пейзажамі, але і гераічнай гісторыяй. Багата Дзятлаўшчына і культурнымі традыцыямі. Стваралі гісторыю, дабывалі славу свайму краю людзі, нашы землякі, працалюбівыя, надзеленыя добрымі чалавечымі якасцямі. На выставе матэрыял пра тых, хто многа зрабіў для развіцця нашага раёна: Я.М.Вырко, М.Б.Касцюк, С.В.Жульпо, В.І.Сцяпура, І.У.Зубрыліна і інш. Адна з паліц выставы прысвечана людзям культуры раёна: М.Ф.Петрыкевіч, Ф.Ф.Красюк, Т.М. Горбач, лаўрэаты прэміі А.І.Дубко — Т.Г.Янушкевіч, А.П.Аўдзейчык, Нікіпорчык А.Д. На паліцы “Дзятлаўшчына літаратурная “ прадстаўлены творы пісьменнікаў і паэтаў  В.Адамчыка, В.Шымука, М.Грышан. Я.Мацвеева. Дапаўнялі выставу матэрыялы з фонду бібліятэкі ”Людзі працоўнай славы Жукоўшчынскага краю”. Наведвальнікі знаёміліся з папкамі фотаздымкаў “Былыя працаўнікі гаспадаркі”, папкай перыядычных артыкулаў “Старонкі гісторыі гаспадаркі ў перыядычным друку” і “Гісторыя гаспадаркі ў фотаздымках”. Не засталіся без увагі і  памяткі, якія выданы бібліятэкай пра вядомых людзей сельскай гаспадаркі “Вялікі чалавек маленькага пасёлка”, якія прысвечаны В.І.Сцяпура, М.К.Шыдла і іншым працаўнікам.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.