14 верасня на базе філіяла “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульна даступнай інфармацыі” прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Гаварылі пра адзінства беларускага народа як асноўны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Закранулі пытанні, звязаныя з адраджэннем дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, прымеркаванага да адной з найважнейшых падзей беларускай гісторыі – уз’яднання ў 1939 годзе Заходняй Беларусі і БССР. Да Дня народнага адзінства ў бібліятэцы аформлена фотазона “Беларусь у маім сэрцы” і кніжная выстава “Мой беларускі край”.
У рамках Адзінага дня інфармавання аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны расказаў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, а таксама патлумачыў, як засцерагчы сябе ад дзеянняў кібер злачынцаў. Увазе прысутных была прадстаўлена відэа стужка аб зверствах фашыстаў у часы ваеннага ліхалецця “Без срока давности. Операция 1005”.
