У рамках рэалізацыі краязнаўчага міні – праекта “Гартаючы старонкі мінулага…” у філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка – клуб” арганізаваны этнаграфічны куток “Беларуская хатка”. Куток знаёміць наведвальнікаў з багаццем нацыянальных культурных традыцый, укладам жыцця народа, духоўнымі каштоўнасцямі. Размяшчаецца ў фае бібліятэкі-клуба і ўяўляе сабой адлюстраванне жылога вясковага памяшкання, дзе сабраны прадметы побыту і дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва. У этнаграфічным кутку сабраны рэчы, якія характарызуюць працу, побыт і адпачынак сялян ХІХ — першай паловы XX ст. Гэта прылады працы, прадметы побыту. Тут шмат розных рэчаў, зробленых асабліва з дрэва. Сельскі дом нельга ўявіць без печы на якой стаіць чыгун. Яна служыла і для абагравання, і для выпечкі хлеба, падрыхтоўкі гарачай ежы, корму жывёле, выкарыстоўваліся для сушкі ўсяго таго, што патрабавалася прасушыць і высушыць. Справа ўздоўж сцяны стаіць лаўка, каля лаўкі можна ўбачыць маслабойку. Злева ляжаць: сіта, шалі бязмен, човен. У самым ганаровым месцы, чырвоным куце, вісіць абраз, прыбраны з вышытымі ручнікамі. Інтэр’ер дома ўпрыгожаны ручнікамі, даматканымі дыванамі, палавікамі – дарожкамі. На стале стаіць посуд. Наведвальнікі бібліятэкі-клуба маюць магчымасць рэальна дакрануцца да прадметаў даўніны, практычна ўсе прадметы можна не толькі разгледзець, але і патрымаць у руках.
Чакаем вас паважаныя наведвальнікі!