Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Патрыёт”, прымеркаванае да 70-годдзя Перамогі, ладзілася ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы–цэнтры агульнадаступнай інфармацыі. Бібліятэкары арганізавалі вечар – партрэт “Белыя анёлы ў пекле вайны” (аб франтавой медсястры А.Савельевай). Мэта мерапрыемства: знаёмства з мясцовымі ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, ушанаванне памяці пра загінуўшых на франтах і ў тыле ворага. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная  выстава “Нам жыць і помніць”, на якой змяшчаліся фотаздымкі ветэранаў  пасёлка. У рамках гэтага пасяджэння бібліятэкары арганізавалі і надомны візіт–акцыю “Кветкі ветэрану”. Аляксандра Пятроўна Савельева расказала пра службу ў ваенным шпіталі, пра цяжкія гады вайны. У гэтым годзе Аляксандра Пятроўна была ўзнагароджана чарговым  юбілейным медалём.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.